Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа ў сваёй першай энцыкліцы: сэрца веры – надзея
Папа ў сваёй першай энцыкліцы: сэрца веры – надзея7.07.2013. |
|
Надзейны сведка веры – гэта Езус, праз якога Бог дзейнічае ў гісторыі. Як і ў рэальным жыцці мы давяраем архітэктару, фармацэўту, адвакату, бо яны ведаюць рэчы лепш за нас, таксама ў веры мы давяраем Хрысту, эксперту ў Божых справах. Вера без ісціны – не збавіць. - піша Пантыфік - Застаецца толькі прыгожая казка, асабліва сёння, калі мы перажываем крызіс ісціны, калі чалавек верыць толькі ў тэхналогіі або асабістую праўду, калі, баючыся фанатызму, аддаецца перавага рэлятывізму. Наадварот, вера не з’яўляецца бескампраміснай, веруючы – не высакамерны: ісціна, што зыходзіць ад Божай любові, не навязвае сябе праз насілле, не цісне на асобу, наадварот, робіць магчымым дыялог паміж верай і розумам. Евангелізацыя сёння проста неабходна - піша Святы Айцец у сваёй першай энцыкліцы - Трэба, каб святло Езуса ззяла на тварах хрысціян і перадавалася з пакалення ў пакаленне, праз сведкаў веры. Але асаблівым чынам, вера перадаецца праз сакрамэнты, такія як хрост і Эўхарыстыя, і праз “Сімвал веры” і “Ойча наш”, у якіх вернік вызнае праўду, на якую глядзіць вачамі Хрыста. Вера адна, напісаў Папа, а адзінства веры з’яўляецца адзінствам Касцёла. Таксама існуе моцная сувязь паміж верай і асягненнем агульнага дабра: вера робіць моцнай сувязі паміж людзьмі і ставіць сябе на службу справядлівасці, законнасці, міру. Яна не аддаляе нас ад свету. Калі мы выдаляем яе з нашых асяроддзяў, мы застаемся аб’яднанымі толькі праз страх або асабістую карысць. Вера асвятляе сям’ю, заснаваную на сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, асвятляе асяроддзе маладых людзей, якія хочуць “вялікага жыцця”, асвятляе прыроду і дапамагае нам паважаць яе, каб “знайсці мадэлі развіцця, якія засноўваюцца не толькі на карыснасці або прыбытку, але лічаць стварэнне дарам”. Нават пакуты і смерць атрымліваюць сэнс у даверы да Бога, піша Папа: чалавеку, які пакутуе, Пан не дае вытлумачэння усяго, але прапануе яму сваю прысутнасць і суправаджэнне. “Не дазволім, каб у нас скралі надзею, не дазволім, каб яе знішчылі скарацечныя рашэнні і прапановы, якія не дазваляюць нам ісці па шляху, “размываюць” час, ператвараючы яго ў прастору. Час заўсёды перавышае прастору. У прасторы крышталізуюцца праекты, час жа заўсёды накіраваны ў будучыню і мабілізуе, каб ісці з надзеяй”, - напісаў у апошніх радках энцыклікі “Lumen Fidei” папа Францішак. Вярнуцца назад |