Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "Шлях веры" (Компас-2)
"Шлях веры" (Компас-2)25.06.2013. |
|
З даўніх часоў сімвалам жыцця і свету ў хрысціянстве лічылася мора, па якім нас у Нябеснае Валадарстве нясе карабель - Царква Хрыстовая. Для кожнага чалавека важна стаць на правільны курс у гэтым падарожжы, каб не збіцца з маршруту, які вядзе нас да канчатковай мэты. Наша дарога - гэта Ісус Хрыстос, Які паказвае нам шлях веры - верны шлях. Тых, хто жадае не заблукаць на жыццёвых раздарожжах, але адшукаць правільны курс свайго жыцця, Душпастырства моладзі "Соль" пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае моладзь на рэкалекцыі: "Верны шлях: Компас-2" 29 чэрвеня 2013 г. пачатак а 10 гадзіне Месца правядзення: душпастырскі цэнгтр парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамгі, г. Мінск, г. Менск, зав. Снежны 7 (скрыжаванне вул. Гусоўскага і вул. Харкаўскай. Гэта 10 хв. пешкі ад ст. метро "Маладзёжная" або 1 хв. ад прыпынка трал. № 7, 9, 57 "Белпласт"). Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя: belaruskimanach@gmail.com маб. 033 657 34 50; 025 7164867, а. Антон Нікалаеў Вярнуцца назад |