Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2013 > XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2013

XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2013


23.06.2013.
XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2013У днях 10-14 ліпеня 2013 г. адбудзецца XIX штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

“Веру, Госпадзе, і вызнаю…” – гэта дэвіз пілігрымкі, якая праходзіць у Год Веры.
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.

***

Пілігрымка пачынаецца ў сераду 10 ліпеня Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
І этап, серада 10 ліпеня: Віцебск - Шуміліна
ІІ этап, чацвер 11 ліпеня: Шуміліна - Обаль
ІІІ этап, пятніца 12 ліпеня: Обаль - Гараны
ІV этап, субота 13 ліпеня: Гараны – Струнне - Полацк

* * *

У нядзелю – 14 ліпеня 2013 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70
(даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)

- Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30.

* * *

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26) Velcom

Вярнуцца назад