Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў святую Імшу з удзелам Апостальскіх Нунцыяў
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў святую Імшу з удзелам Апостальскіх Нунцыяў22.06.2013. |
|
Па словах іерарха, якога цытуе Ватыканскае радыё, папскія прадстаўнікі павінны наследаваць пакору і моц св. Пятра і энтузіязм і апостальскую руплівасць св. Паўла. Гледзячы на гэтых двух апосталаў, можна зразумець, што корань веры і крыніца місіі Касцёла – у сяброўстве з Хрыстом, звярнуў увагу кардынал. Дзяржаўны сакратар дадаў, што дыпламатам часта прыходзіцца працаваць ва ўмовах цяжкіх абставін, няўдач і неразумення, але яны пакліканы пастаянна быць у распараджэнні Пана з уласнымі слабасцямі і абмежаванасцю. Кардынал заклікаў ніколі не «маскіраваць слабасці веры» за дэманстрацыяй сілы, актыўнасці і інтэлекту, і перасцярог ад «ідалапаклонства», якое палягае на аддаванні пашаны «каму-небудзь або чаму-небудзь» замест Бога ці нароўні з Ім. «Вернік пакліканы прызнаць, што толькі Бог ёсць Бог, што Ён адзін мае права на глыбокую пашану і служэнне», — сказаў іерарх і дадаў, што гэты выбар будзе стаяць перад чалавекам да канца яго дзён, а «мамона» заўсёды будзе спакушаць сваёй ілюзорнай гарантыяй бяспекі. Кардынал Бэртонэ падкрэсліў, што перад Апостальскімі Нунцыямі стаіць «жыццёва важная задача» — прадстаўляць Наступніка св. Пятра на ўзроўні Касцёлаў, нацыянальных і міжнародных органаў, і для эфектыўнага выканання гэтай місіі патрэбны пакора і прастата, так непапулярныя ў вачах гэтага свету. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |