Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА СВЯГОГА МІКАЛАЯ
ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА СВЯГОГА МІКАЛАЯ7.05.2013. |
|
Гэтае свята ў народзе называецца "Летнім Мікалаем" і адзначаецца на памяць уратавання мошчаў свяціцеля Мікалая ад паглуму туркаў ў 1087 годзе і ўрачыстага перанясення іх у горад Бары. Святы Мікалай з’яўляецца апекуном хворых і маючых патрэбу, а таксама апекуном справаў міласэрднасці. З гэтай нагоды вернікі грэка-каталіцкай парафіі святога Міклая і валанцёры – арганізатары ўрачыстасці, шчыра запрашаюць на сумесную малітву за развіццё дабрачыннага служэння ў Царкве і пакліканне валанцёраў, якія маглі бы распавядаць людзям пра Хрыста праз канкрэтныя ўчынкі любові. Пасля заканчэння святочнай Боскай Літургіі адбудзецца братэрская Агапа і канцэрт. Сардэчна запрашаем. Вярнуцца назад |