Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-каталіцкі настаўнік Папы Францішка
Грэка-каталіцкі настаўнік Папы Францішка22.04.2013. |
|
Дзякуючы гэтаму сёньняшні Папа Францішак пазнаёміўся з візантыйскай літургіяй і традыцыяй. Гэтыя веды спатрэбіліся яму пазьней, калі, як архібіскуп Буэнас-Айрэса, стаў ардынарыем для вернікаў каталіцкіх Усходніх Цэркваў, якія ня мелі ўласнага біскупа. Айцец Сьцяпан Чміль - яркая і незвычайная постаць, якая зрабіла вялікі ўплыў на асобу будучага Папы. Ён паходзіў з польска-украінскага памежжа, з-пад гарадка Медыка. Ва ўзросце 16 гадоў, па блаславеньні грэка-каталіцкага біскупа Пярэмышля, блаславёнага Язафата Кацылоўскага, адправіўся ў Італію, дзе, як першы ў гісторыі грэка-католік, уступіў у супольнасць салезіянаў. Пасьля вывучэньня філасофіі і тэалогіі ў Рыме прыняў сьвятарскія сьвячаньні 14 кастрычніка 1945 года. Аднак, вярнуцца ва Ўкраіну ён ня мог, бо там Грэка-Каталіцкая Царква была скасаваная камуністамі. У выпадку вяртаньня на радзіму ён адразу ж быў бы арыштаваны і адпраўлены ў лагер. Таму біскуп Іван Бучка, Апостальскі візітатар для ўкраінскіх грэка-католікаў у Заходняй Еўропе, у 1948 годзе выслаў а. Сьцяпана Чміля ў Аргентыну, дзе ён пачаў пастырскую дзейнасьць сярод украінскіх эмігрантаў. Усходнюю літургію служыў у капліцы Салезіянскага інстытута ў Рамас Мехія, каля Буэнас-Айрэса, у якой прымалі ўдзел пераважна студэнты. На працягу 20 гадоў ён працаваў выкладчыкам і духоўнікам, выкладаў таксама італьянскую мову і літаратуру. Вярнуўшыся ў Італію, ён стаў рэктарам украінскай Папскай малой семінарыі для хлопцаў украінскай дыяспары ў Рыме. Менш чым за год да яго сьмерці, захоўваючы абсалютную сакрэтнасьць у сувязі са становішчам грэка-католікаў у Савецкім Саюзе, ён быў прыняў сан біскупа з рук кардыналам Язэпа Сьліпога, якога ўдалося вызваліць з савецкага канцлагеру, дзякуючы ўмяшальніцтву Папы Яна XXIII. Айцец Сьцяпан Чміль памёр 22 студзеня 1978 года ў пабожнасьці і быў пахаваны ў крыпце ўкраінскага сабора Сьвятой Сафіі ў Рыме. "Яго сьвятасць ня кідалася ў вочы, яна была ў яго ўнутры", - сказаў пра а. Сьцяпана кардынал Любамір Гузар, былы першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Сінод Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіў 2-9 верасьня 2008 года, прыняў рашэньне пачаць працэс беатыфікацыі і кананізацыі біскупа Сьцяпана Чміля. Кардынал Хорхэ Бэргольё, па просьбе цяперашняга першаярарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслава (Шаўчука), ахвотна пагадзіўся даць сьведчаньне ў працэсе беатыфікацыі а. Сьцяпана Чміля. Магчыма, зараз Хорхэ Бэргольё, ужо як Папа Рымскі, завершыць беатыфікацыю сьвятара, які быў яго настаўнікам і моцна паўплываў на яго духоўнае станаўленьне. Аўтар: Гжэгаж Поляк, каталіцкі журналіст з Польшчы Вярнуцца назад |