Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 20-годдзя прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 20-годдзя прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі14.02.2013. |
|
Гродна, 14.02.2013. Архімандрыту Сяргею Гаеку Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў Беларусі МІНСК Дастойны Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей! У гэтыя дні спаўняецца 20 гадоў ад рашэння, якім 15 лютага 1993 году Блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў Вас на пасаду Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі. Гэты юбілей прыпадае ў год, калі святкуецца 1150-годдзе пачатку Місіі святых Кірылы і Мятода, Апосталаў славянаў, якіх Каталіцкая Царква згадвае ў гэтыя дні. Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама ад мяне асабіста, хачу сардэчна прывітаць Вас з нагоды гэтых Угодкаў і пажадаць багацця Божых ласкаў у служэнні іерарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Няхай Вас заўсёды суправаджае апека Найсвяцейшай Багародзіцы, а таксама малітвы святых Славянскіх Апосталаў Кірылы і Мятода. + Біскуп Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Вярнуцца назад |