Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 1150-годдзе Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода
1150-годдзе Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода14.02.2013. |
|
У гэтым годзе 14 лютага ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі пачынаецца святкаванне 1150-годдзя Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода. З гэтай нагоды ў капліцы Душпастырскага цэнтра святога Язэпа ў Мінску Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), у саслужэнні душпастыраў грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска. “У духовай сулучнасці (грэцкае кінонія, лацінскае communio) з хрысціянамі, якія сёння ў Рыме, ля магілы святога Кірылы, ды ў Салуні (Салоніках) ў Грэцыі, узгадваюць святых Братоў Кірылу і Мятода, дзякуем Богу за іхні місійны подзвіг сярод Славянаў. Прыклад іх душпастырскай руплівасці і мужнасці актуальны і сёння ды заахвочвае нас вяшчаць Слова Божае на роднай мове нашым суграмадзянам і падтрымліваць развіццё беларускай хрысціянскай культуры” – сказаў у казанні архімандрыт Сяргей. Напрыканцы Літургіі адміністратар парафіі Праведнага Язэпа а. Алесь Шыбека нагадаў, што пачатак юбілею святых Кірылы і Мятода супадае з 20-годдзем прызначэння архімандыта Сяргея (Гаека) Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі (15 лютага 1993 г.) і пажадаў Архімандрыту апекі святых Кірылы і Мятода ў ягоным пастырскім служэнні. Вярнуцца назад |