Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI
Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI13.02.2013. |
Умілаваны Святы Ойча,Атрымаўшы звестку аб сыходзе Вашай Святасці са служэння Біскупа Рыма, Наступніка святога апостала Пятра, ад уласнага імя і ад імя Іх Эксцэленцый, шаноўных членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, жадаю скласці Вашай Святасці выразы найглыбейшай удзячнасці за поўнае прысвячэнне Хрыстоваму Касцёлу і за пастаянны айцоўскі клопат аб Каталіцкім Касцёле ў нашай краіне. Просім Вашу Святасць прыняць найсардэчнейшыя выразы разумення, салідарнасці і сыноўскай любові ад каталіцкіх біскупаў Беларусі, духавенства і люду вернага нашай краіны. Запэўніваем Вашу Святасць у нашай духоўнай блізкасці і ўзносім Пану Езусу найгарачэйшыя малітвы з просьбай, каб адарыў здароўем і ўсялякімі іншымі ласкамі, дзеля дабра Вашай Святасці, Хрыстовага Касцёла і ўсяго свету. З выразамі сыноўскай пашаны і ўдзячнасці Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Гродна, 12 лютага 2013 г. Вярнуцца назад |