Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.25.01.2013. |
|
*** Дзень восьмы — пятніца, 25 студзеня 2013 г. Тэма дня: Вандруючы ў радасці і праслаўленні Першае чытанне: Абк 3, 17-19 Радасць і праслаўленне ў цяжкія часы Другое чытанне: Флп 4, 4-9 Нястомна радуйцеся ў Госпадзе Евангелле: Лк 1, 46-55 Magnificat (гімн Дзевы Марыі) Малітва Ласкавы Божа, няхай Твой Святы Дух напоўніць нашыя супольнасці радасцю і праслаўленнем, каб мы маглі развіваць адзінства, у якім ужо бяром удзел, і рупліва працягвалі пошук бачнай еднасці. Радуемся ў веры і надзеі людзей, якія не жадаюць, каб іх годнасць была прыніжана, бачачы ў іх Тваю цудоўную ласку і Тваё абяцанне міру. Навучы нас раздзяляць іх радасць і вучыцца ў іх вытрываласці. Ажыўляй нашую надзею і ўмацоўвай нашае рашэнне, каб мы маглі ў імя Хрыста крочыць разам у любові, аддаючы Табе пашану ў адзін голас і спяваючы супольна малітву адарацыі. Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін. Вярнуцца назад |