Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мінск: прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій памоляцца за адзінства

Мінск: прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій памоляцца за адзінства


18.01.2013.
Мінск: прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій памоляцца за адзінства19 студзеня 2013 г. у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнства. Распачнецца малітва святой Імшой у 18.30, пасля чаго ў 19.30 пройдзе набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у Беларусі.

Штогод, ужо на працягу 46 гадоў, з 18 па 25 студзеня ў свеце адзначаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, ініцыятарам якога стаў Каталіцкі Касцёл. У Мінску набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій пройдзе ў шосты раз.

Паводле catholic.by

Вярнуцца назад