Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 400-годдзе Ўніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з Рымам
400-годдзе Ўніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з Рымам27.11.2012. |
|
Прадстаўнікі 14 еўрапейскіх каталіцкіх Цэркваў візантыйскага абраду сустрэліся 22-25 лістапада 2012 г. у Заграбе і Крыжаўцах ў Харватыі, каб адзначыць 400-годдзе уніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з Рымам (якая была здзейснена ў манастыры Марча ў 1611). Арганізатарам штогадовай Сустрэчы ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (CHOCE) выступіў Уладыка Нікола Кекіч, Біскуп Крыжавецкі, пад патранатам Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE). У Сустрэчы ды юбілейных святкаваннях прынялі ўдзел Яго Блаславенства Ўладыка Святаслаў (Шаўчук), Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі, Першаіерарх Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, кардынал Іосіп Божаніч, Архібіскуп Заграба, сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Архібіскуп Кірыл (Васіль). Беларускую грэка-каталіцкую Царкву прадстаўлаў архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар. Сабраўшыся неўзабаве пасля завяршэння Сінода Біскупаў па Новай Евангелізацыі, удзельнікі сустрэчы закранулі тэмы, звязаныя з Годам веры: II Ватыканскі Сабор і ўсходнія каталіцкія Цэрквы, Катэхізм УГКЦ, Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў і планаваныя мерапрыемствы Года веры ва Ўсходніх Цэрквах. У суботу 24 лістапада іерархі здзейснілі паломніцтва ў нацыянальны санктуарый Багародзіцы ў Марыя Быстрыца, дзе знаходзіцца шанаваная статуя Чорнай Мадонны, гэта месца ў 1998 годзе наведаў Папа Ян Павел II. Сустрэча іерархаў завяршылася ўрачыстай Літургіяй ў грэка-каталіцкім кафедральным саборы Найсвятой Тройцы ў Крыжаўцах, якая завяршыла Юбілей 400-годдзя Уніі харватаў з Рымам у манастыры Марча у 1611 г. У сустрэчы прынялі ўдзел ярархі 14-ці Ўсходіх каталіцкіх Цэркваў “sui iuris” візантыйскай традыцыі ў Еўропе. Былі прадстаўленыя нступныя Цэрквы: Італа-албанская грэка-каталіцкая царква (епархія Лунгро, Італія), Беларуская грэка-каталіцкая Царква (Беларусь), Балгарская Царква візантыйска-славянскага абраду (Балгарыя), Харвацкая грэка-каталіцкая Царква (епархія Крыжаўцы, Харватыя), Эладская (грэцкая) каталіцкая Царква візантыйскага абрады (Грэцыя), Грэка-каталіцкая Царква ў Сербіі і Чарнагорыі, Македонская грэка-каталіцкая Царква (Македонія), Румынская грэка-каталіцкая Царква (Румынія), Русінская грэка-каталіцкая Царква (епархія Мукачава, Украіна), Расійская грэка-каталіцкая Царква (Расія), Славацкая грэка-каталіцкая Царква (Славакія), Украінская грэка-каталіцкая Царква (Украіна, Польшча, Нямеччына), Венгерская грэка-каталіцкая Царква (Венгрыя) *** Першая сустрэча такога роду адбылася ў 1997 у г. Нірадзьхаза ў епархіі Хайдудораг (Венгрыя) па ініцыятыве кардынала Акіле Сільвестрыні, які ў той час узначальваў Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў. Ён хацеў, каб з'явіўся форум, на якім біскупы з краінаў, які прайшлі выпрабаванне дзяржаўным атэізмам, маглі б «усё ясней адкрываць сваю ролю ў сучаснай Еўропе, каб іх любілі і шанавалі вернасць Папе і Царкве, за якую вернікі іх краін заплацілі высокую цану". *** У Паўсюднай (каталіцкай) Царкве існуюць асобныя Цэрквы, якія прынята называць Царквы “sui iuris” (свайго права - лац.). Гэтыя Царквы знаходзяцца ў поўнаў сулучнасьці (сапрычасці) з Рымам, але адрозніваюцца ад каталіцкай Царквы лацінскага абраду разнастайнасцю формаў літургічнага культу і народнай набожнасці, дысцыплінай сакрамантаў і кананічнай дысцыплінай, а таксама сваёй тэрміналогіяй і багаслоўскімі традыцыямі. У цяперашні час у свеце існуюць 24 Цэрквы “sui iuris”, якія адносяцца да розных літургічных традыцыяў (абрадаў) і знаходзяцца ў паўнаце зносінаў з Рымскім Пасадам; 15 з іх - гэта Цэрквы візантыйскага абраду. Вярнуцца назад |