Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НАПЯРЭДАДНІ ГОДА ВЕРЫ

НАПЯРЭДАДНІ ГОДА ВЕРЫ


1.10.2012.
НАПЯРЭДАДНІ  ГОДА  ВЕРЫПілігрымка моладзі да Іконы Маці Божай ў Барунах

29 верасня 2012г. адбылася пілігрымка моладзі мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі да Барунскай Іконы Маці Божай.
Па дарозе да Барунаў маладыя вернікі наведалі парафію ў Маладэчна і памаліліся малебен перад Іконай Хрыста Чалавекалюбцы, выпрошваючы Яго міласэрнасці для сябе, сваіх блізкіх, краіны і ўсяго свету.

У Барунскім касцёле – даўнай уніяцкай царкве манахаў базыліянаў - была адслужана Боская Літургія перад цудатворнай Іконай Маці Божай.
Таксама пілігрымы наведалі комплекс былога манастыра айцоў-базыліанаў, які быў шчыльна звязаны з створанай манахамі ў яе мурах шасцікласнай школай, а пазней, у ХХ стагоддзі, з беларускай гімназіяй.

Вяртаючыся ў Мінск, пілігрымы наведалі старажытныя муры Крэўскага замку. Увесь шлях пілігрымаў быў напоўнены малітвай, а таксама расповядамі пра гісторыю Царквы і Барунскай Іконы Багародзіцы.

***

Ікона Барунскай Багародзіцы доўгі час знаходзілася ў келіі базыльянскага манаха а. Язафата Бражыца, які быў вядомы сваім глыбокім і самаахвярным хрысціянскім жыццём. Пасля ягонай смерці ягоны пляменнік, шляхціц Мікалай Песляк, які стаў ягоным спадкаемцам, пабудаваў на шляху з Мінска ў Вільню, на ўскрайку Жупранскай пушчы, на месцы, указаным Багародзіцай, царкву. Там і прабывала Ікона з келіі пабожнага манаха. З цягам часу вакол царквы вырасла мястэчка, якое атрымала назву Баруны. Актуальна базыліянскім храмам карыстаецца рама-каталіцкая парафія ў Барунах, у якой служаць Айцы Салезіяне.

Вярнуцца назад