Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адзін дзень у псіха-неўралагічным інтэрнаце
Адзін дзень у псіха-неўралагічным інтэрнаце26.09.2012. |
|
Адзін дзень свайго жыцця валанцёры правялі ў звычайным павольным рытмі інтэрнацкага жыцця. Пабывалі на звычайнай штодзённай прагулцы, адведалі пакоі сваіх даўніх знаёмых, паудзельнічалі ў занятках клуба рукадзелля. Дарэчы прыйшлі не з пустымі рукамі. Прынеслі з сабой бісер і іншыя прылады для бісерапляцення, які шчыра ахвяравалі такія ж людзі з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця з Цэнтру Amarant (Нідэрланды). За гэта ім вялікі дзякуй! Адзін дзень жыцця падоходзіць к канцу, але валанцёры вельмі хацелі бы, каб іскры гэтага дня яшчэ зіхацелі доўга. Таму яны прапануюць усім жадаючым прыняць удзел у акцыі “Знайдзі сябра па перапісцы” і перапісвацца з жыхарамі дома-інтэрнату, ці хаця бы павіншаваць іх з Днём Нараджэння ці святамі! Умовы акцыі можна знайсці тут: http://valancer.by/news/regions/vicebsk/zn...a-pa-perapiscy/ а. Аляксандр Шыбека Вярнуцца назад |