Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святому Айцу Бенядыкту XVI-му падараваны дыск з Акафістам у гонар Маці Божай Жыровіцкай

Святому Айцу Бенядыкту XVI-му падараваны дыск з Акафістам у гонар Маці Божай Жыровіцкай


9.09.2012.
Святому Айцу Бенядыкту XVI-му падараваны дыск з Акафістам у гонар Маці Божай Жыровіцкай8 верасня 2012, у свята Нараджэння Багародзіцы, удзельнікі 23-га Міжнароднага Марыялагічнага і Марыйнага Кангрэса (які праходзіў у Рыме з 4 па 9 верасня) у пілігрымцы паехалі ў Кастэль Гандольфа, дзе сустрэліся на малітве са Святым Айцом Бенядыктам XVI.

На заканчэнне аудыенцыі іерархі і прадстаўнікі Папскай Міжнароднай Марыйнай Акадэміі мелі магчымасць асабіста прывітаць Святога Айца.
Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, перадаў Яго Святасці Бенядыкту XVI-му кампакт-дыск з запісам Акафіста ў гонар Маці Божай Жыровіцкай у выкананні мінскага Міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага маладзёвага хора “Прасфара”.

Гэта быў вельмі сімвалічны жэст, паколькі Ікона Маці Божай Жыровіцкай была каранавана ў 1730 годзе папскімі каронамі, якія блаславіў Папа Бенядыкт ХІІІ.
Гэта Ікона шанавалася і шануецца хрысціянамі Беларусі розных канфесій: грэка-католікамі, рыма-католікамі, праваслаўнымі.

Жыровіцкая Маці Божая з’яўляецца сапраўды “Маці Еднасці”.

Вярнуцца назад