Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Рыме праходзіць 23-ці марыялагічны і марыйны Кангрэс
У Рыме праходзіць 23-ці марыялагічны і марыйны Кангрэс6.09.2012. |
|
Ад імя Святога Айца Венядыкта XVI Кангрэс узначальвае кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах святых. У форуме, арганізаваным Папскай Міжнароднай Марыйнай акадэміяй, прымаюць удзел навукоўцы з усіх пяці кантынентаў. З Беларусі ў Кангрэсе ўдзельнічае Архімандрыт Сяргей Гаек, сябра-карэспандэнт Папскай Міжнароднай Марыйнай акадэміі. Сёлета Кангрэс прысвечаны абмеркаванню развіцця марыялогіі ад часоў ІІ Ватыканскага Сабора. Працы Кангрэса праходзяць па пленарных сесіях i ў 14 невялікіх групах на італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай, партугальскай, харвацкай, польскай і славенскай мовах. Акрамя таго, у рамках Кангрэса працуе адмысловая падгрупа для выкладчыкаў марыялогіі. 8 верасня, у свята Нараджэння Багародзіцы, удзельнікі Кангрэса ў пілігрымцы паедуць у Кастэль Гандольфа, дзе сустрэнуцца на малітве са Святым Айцом Бенядыктам XVI. 8 i 9 верасня адбудзецца 2-я частка Кангрэса, якая мае малітоўны характар, і ў якой возьмуць пілігрымы з розных краінаў свету. Святую Імшу на заканчэнне Кангрэса ўзначаліць кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай Рады па справах культуры. Вярнуцца назад |