Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Біблійнага таварыства РБ
Справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Біблійнага таварыства РБ21.05.2012. |
|
Галоўнае дасягненьне Таварыства апошніх часоў – доўгачаканае выданьне поўнай Бібліі ў перакладзе на беларускую мову. Тэкст зроблены на аснове перакладу сьветлай памяці а. Уладыслава Чарняўскага, адрэдагаванага і выпраўленага згодна з тэкстам Новай Вульгаты. У новую Раду таварыства ад Грэка-Каталіцкай Царквы абраныя гарадзенскі сьвятар ліцэнзіят багаслоўя а. Андрэй Крот і бібліст, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. Ірына была і ў першай Радзе, абранай 20 гадоў таму, і цяпер вярнулася да працы ў Таварыстве. Абедзьве кандыдатуры былі прапанаваныя Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, чый рэкамендацыйны ліст быў зачытаны і ўхвалены на канферэнцыі, і аднагалосна абраныя ў Раду. Новая Рада складаецца з 13 чалавек – прадстаўнікоў усіх канфэсіяў у Беларусі. Старшынём Таварыства пераабраны Герман Родаў – адданы кіраўнік арганізацыі цягам усіх 20 гадоў. Выканаўчым дырэктарам Таварыства застаўся Ігар Міхайлаў. Вярнуцца назад |