Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”

ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”


18.05.2012.
ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”16 траўня ў г. Ліда адбылася прэзентацыя кнігі лідскага гісторыка Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне”.
Прэзентацыя адбылася ў двух месцах – у гарадской бібліятэцы ды ў музеі.

ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”ЛІДА: прэзентацыя кнігі “Грэка-каталіцкая Царква на Лідчыне”Абедзве сустручы, на якіх сабралося прыкладна некалькі дзесяткаў людзей, ачольвала ганаровае прадстаўніцтва. Яно складалася з самога аўтара кнігі, двух грэка-каталіцкіх святароў (а. Андрэя Буйніча, адміністратара грэка-каталіцкай парафіі ў г. Ліда ды а. Андрэя Крата, душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Гродне) і прафесар гістарычных навук сп. Святланы Марозавай.

Кожны з ганаровага прадстаўніцтва звярнуўся з кароткай прамовай да прысутных, але галоўным прэлегентам стала прафесар сп. С. Марозава, якая зрабіла кароткі гістарычны агляд працы сп. Л. Лаўрэша, падкрэсліваючы важнае месца Берасцейскай Уніі ў гісторыі Еўропы, ды нагадала, што гісторыя робіцца ня толькі ў буйных гарадах, але таксама ў правінцыі, а новая кніга Л. Лаўрэша як раз вельмі добра гэта паказвае.

Адміністратар парафіі св. Язафата ў горадзе Ліда а. Андрэй Буйніч у сваім выступленні падкрэсліў, што гісторыя заўсёды павінна мець працяг, таму новая кніга пра грэка-католікаў Лідчыны павінна быць ня толькі рэкаструкцыяй падзеяў мінулага, але асновай для будаваньня новай канкрэтнай старонкі гісторыі сучаснымі грэка-католікамі Ліды.

Фота Андрэя Панямонава, Радыё Рацыя, Ліда.

Вярнуцца назад