Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Асвячэнне адноўленай сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лондане
Асвячэнне адноўленай сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лондане15.05.2012. |
|
Боскую Літургію ў нядзелю раніцай узначаліў Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа, мітрафорны протаярэй Аляксандр Надсан, у саслужэнні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека), душпастыра беларускіх грэка-католікаў Антвэрпана (і ўсёй Бельгіі) а. Яна Майсейчыка і дапаможнага святара Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі а. Сяргея Стасевіча. У нядзельнай Літургіі ўдзельнічалі таксама славацкія грэка-католікі. Чын асвячэння “Марыян-Хаўза ”узначаліў кардынал Леанарда Сандры. Ён жа звярнуўся да прысутных з адмысловай прамовай, у якой прадэманстраваў добрае веданне гісторыі беларускага рэлігійнага жыцця ды адзначыў ролю Біскупа Часлава Сіповіча ў яго захаванні і развіцці ды цяперашняга рэктара Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана. Дапаможны святар Беларускай Каталіцкай Місіі а. Сяргей Стасевіч адзначыў, што зараз у планах Місіi знаходзіцца буданiўцтва побач з “Марыян-Хаўзам” асобнага храму. * * * Беларуская прысутнасць у Вялікабрытаніі стала заўважная пасля Другой сусветнай вайны. Тады ў Вялікабрытаніі апынулася каля 10 тысяч беларусаў (у асноўным - жаўнеры Арміі Андэрса з сем’ямі). З 1946 года вядзе ўласную гісторыю Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1948 годзе тагачасны рэктар Беларускай Каталiцкай Мiсii ўсходняга абраду а. Часлаў Сіповіч заснаваў у Лондане Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр. Ягоная сядзіба і размясцілася ў “Марыян-Хаўзе” ці “Доме Марыі” ў раёне Паўночны Фінчлі (North Finchley). Здымкі, якія тут змяшчаем, зроблены Мікалаем Пачкаевым. Большасць ягоных здымкаў змешчаны на відэа, і кароткі відэа-фільм даступны для прагляду ў інтэрнэце праз наступны адрас: http://www.youtube.com/watch?v=s8F8N-mDYQE Хочам таксама прыцягнуць увагу чытачоў да тэкста рэпартажа пра гэту падзею Кастуся Лашкевіча: http://news.tut.by/society/288751.html Вярнуцца назад |