Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Працягваецца малітоўны ўспамін ахвяраў вайны

Працягваецца малітоўны ўспамін ахвяраў вайны


12.05.2012.
Працягваецца малітоўны ўспамін ахвяраў вайны7-10 траўня на Беларусі быў быў з візітам Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскуп Кірыл (Васіль). Візіт быў прысвечаны малітоўнаму ўспаміну мучаніцкага подзвігу экзарха беларускіх грэка-католікаў а. Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на Палессі і Гарадзеншчыне ў 1942-43 гадах. Яго Высокадастойнасць памаліўся ў храмах Слоніма і Івацэвічаў – месцах успаміну ахвяраў нацысцкага пераследу на Палессі і Гродзеншчыне, і ў мемарыяльным комплексе Хатынь – месцы нацыянальнага ўспаміну ўсіх бязвінных ахвяраў Другой Сусветнай вайны.

Малітоўны ўспамін Мучаніцкага подзвігу працягваецца. 13 траўня на парафіяльным свяце гарадзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай і 20 мая на парафіяльным свяце св. Кірыла і Мятода ў Баранавічах.

Вярнуцца назад