Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мінск: арцыбіскуп Кірыл узначаліў малебен за жыхароў Мінска а таксама ахвяраў ІІ Сусветнай вайны
Мінск: арцыбіскуп Кірыл узначаліў малебен за жыхароў Мінска а таксама ахвяраў ІІ Сусветнай вайны8.05.2012. |
|
Падчас сустрэчы арцыбіскуп Васіль асвяціў ікону, якая будзе знакам памяці пра яго візіт у Беларусь. Мэта ж візіту іерарха — сустрэцца з католікамі Беларусі, з’яднацца з імі ў малітве за Касцёл у Беларусі, за ахвяраў ІІ Сусветнай вайны, дзень перамогі ў якой адзначаецца ў гэтыя дні, а таксама ўшанаваць памяць мучаніцкага подзвігу Экзарха Неманцэвіча і ягонай паствы. Молячыся аб супакоі ў нашай краіне, у супольнасцях, арцыбіскуп Васіль нагадаў, што Касцёл і сёння пераследуецца, але «Касцёл служыць і наследуе Хрыста, які таксама быў пераследаваны». «Моц Касцёла ў тым, што адна супольнасць дапамагае іншай, і разам радуюцца», — дадаў ватыканскі госць. Старшыня ватыканскага ведамства адзначыў медалямі Святога Айца за заслугі перад Касцёлам трох грэка-каталіцкіх вернікаў, якія шмат зрабілі на карысць грэка-каталіцкай супольнасці ў Мінску. Кс. Юрый Марціновіч, Catholic.by, фота Юры Мазуркевіча, А. Шчыглінскай, відэа ont.by Вярнуцца назад |