Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хрыстос уваскрос! – пахаванне кард. Ігната Майсея І (Дауда)

Хрыстос уваскрос! – пахаванне кард. Ігната Майсея І (Дауда)


10.04.2012.
Хрыстос уваскрос! – пахаванне кард. Ігната Майсея І (Дауда)У аўторак 10 красавіка 2012 г. у Базыліцы св. Пятра ў Рыме адбылася пахавальная служба кард. Ігната Майсея І Дауда (Ignace Moussa I Daoud), які памёр у Рыме ў Вялікую Суботу – 7 сакавіка 2012 г. ранкам ва ўзросце 81 год.
У 1998-2000 гг. быў ён Антыяхійскім Патрыярхам Сіра-Каталіцкай Царквы а ў 2000 – 2007 гг. быў Прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

Кардынал Ігнат Майсей І Дауд паходзіў з Сірыі, з наваколля г. Гомс. Чатыры гады (1994-1998) ён быў сіра-каталіцкім архібіскупам гэтага горада, які сёння з’яўляецца сімвалам грамадзянскай вайны, якая вядзецца на бацькаўшчыне памерлага кардынала.
Пра гэта згадаў Яго Святасць Папа Бенядыкт XVI у спачувальнай тэлеграме, вызнаючы, што паведамленне пра смерць Патрыярха ён прыняў з вялікім смуткам.

“У тыя дні, калі мы святкуем Уваскрасенне Гасподняе, думаю пра жыхароў гэтага рэгіёну,
які перажывае вельмі цяжкія хвіліны, і малюся да Бога, каб Ён прыняў у сваю радасць і супакой душу гэтага вернага пастыра, які з верай і ахвярнасцю пасвяціўся служэнню народу Божаму”,

– напісаў Бенядыкт XVI.

***
Муса Дауд нарадзіўся 18 верасня 1930 г. у г. Мескане (каля г. Гомс). Ён вучыўся спачатку ў Ерусаліме, потым ў Ліване і Рыме. Быў сакратаром патрыярха Сіра-Каталіцкай Царквы.
У 1977 г. Муса Дауд быў выбраны сіра-каталіцкім біскупам г. Каір. Праз 17 гадоў вярнуўся на бацькаўшчыну, дзе быў прызначаны спачатку архібіскупам г. Гомс, а ў 1998 г. быў абраны Патрыярхам Антыяхійскім ды прыняў імя Ігнат Майсей І.

У 2000 годзе Папа Ян Павел ІІ паклікаў яго ў Рым як Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў ды узнёс да годнасці кардынала. Кардынал выконваў гэтае служэнне на працягу сямі гадоў.
Як Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынаў Ігнат Майсей І выконваў служэнне Архіпастыра нашае Царквы ў Беларусі.

Вечная памяць - Хрыстос уваскрос!

Вярнуцца назад