Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Вечар спяванай паэзіі ў Менску
Вечар спяванай паэзіі ў Менску20.02.2012. |
|
Вечар быў арганізаваны ў рамках духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячага Посту, а таксама, з нагоды святкавання міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У праграме Вечару былі выкананыя песні на вершы Купалы, Караткевіча, Разанава, Мілаша, а таксама на аўтарскія вершы. Выканаўцы: Раман Яраш, Андрэй Касцень, Алеся Медушэўская. Выкананне: Гітара, вуснавы гармонік, мандаліна, дарбук. Са святам Роднай Мовы, сябры! Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. (Паводле http://be.wikipedia.org) А. Алесь Шыбека Вярнуцца назад |