Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона адзначылі ў Полацку

70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона адзначылі ў Полацку


18.02.2012.
70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона адзначылі ў ПолацкуНапярэдадні мясапуснай Бацькоўскай суботы (за старым стылем) – 17 лютага 2012 г. у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку ўзгадалі 70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона Неманцэвіча і ягонай паствы , што сталі ахвярамі карных нацысцкіх акцыяў 1942-1943 гадоў у Беларусі.

Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) а казанне прамовіў настаяцель полацкай парафіі а. Аляксандр Шаўцоў.

“Мужнасць і вернасць Паўсюднай Царкве ды нястомная і верная любоў да Бацькаўшчыны, да роднай мовы і культуры – гэта каштоўны прыклад, які даў нам Экзарх Антон, гэта выклік і сёння акуальны для ўсіх нас ” –- сказаў а. Аляксандр.

Вярнуцца назад