Парафія сьвятога Язэпа > Казаньні і гаміліі > Нядзеля прабачэння

Нядзеля прабачэння


6.02.2016.
1. Сённяшняя нядзеля называеца Сырапуснай. Яна мае асаблівае значэнне для плённага і глыбокага перажывання Вялікага Посту, бо паказвае нам важныя і істотныя элементы, якія з’яўляюцца неабходнымі для адпаведнай падрыхтоўкі дда свята Пасхі Гасподняй.

2. Адным з такіх элементаў ёсць таемнасць посту, гэта значыцца чыніць пост шчыра, перад Богам, а не перад людзьмі. “І калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі; бо яны робяць змрочным аблічча сваё, каб паказаць людзям, што посцяць… А ты калі посціш, намаж галаву сваю і ўмый твар свой, каб не людзям паказаць, што ты посціш, а Айцу твайму…” (Лк. 6:16-18). Габрэйскія назвы посту ўказваюць, перадусім, на пакору і скруху сэрца. Ці можна спалучыць жаданне славы чалавечай з духам скрухі і пакоры? А шчырасць з крывадушнасцю?

3. Другім такім элементам ёсць прабачэнне. Нездарма ж нядзеля гэтая называецца таксама Нядзеляй прабачэння і заканчвае перыяд падрыхтоўкі да Вялікага Посту. “Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіннасці іх, то даруе і вам Айцец ваш Нябесны. А калі не будзеце дараваць людзям правіннасцей іх, то і Айцец ваш не даруе вам правіннасцей вашых”(Лк. 6: 14-15). У даўніну хрысціяне нават часам не чыталі радкі Малітвы Гасподняй “і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым…”, таму што баяліся быць непрабачанымі Богам, бо адчувалі, што штосьці не прабачылі іншым людзям.

4. Ці можа цекчы з адной крыніцы адначасова чыстая і брудная вада? Ці можна паяднаць у адным сэрцы любоў да чалавека, пра якую спавяшчалася нам у Евангеллы ў мінулую Нядзелю пра Страшны Суд, з ненавісцю да яго? Ці можа вернік маліцца Богу і чыніць розныя духоўныя практыкі, маючы гнеў ці непрабачэнне да іншага чалавека?

На гэтыя пытанні варта адказаць зараз, перад пачаткам Посту, бо ад адказу на іх будзе залежыць і тое, якім ён будзе, і ці будзе ён увогуле.

Вярнуцца назад