Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Успамін св. Валянціна – малітва “аб памнажэнні любові”

Успамін св. Валянціна – малітва “аб памнажэнні любові”


8.02.2012.
Успамін св. Валянціна – малітва “аб памнажэнні любові”Напярэдадні дня малітоўнага ўспаміну святога мучаніка Валянціна, які шмат хто адзначае як “Дзень закаханых”, настаяцель а. Пахомій і вернікі грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Мінску запрашаюць усіх – маладых і старэйшых – тых, хто хоча маліцца пра дар сапраўднай, вернай і чыстай любові ды аб памнажэнні любві сярод людзей,
на Боскую Літургію ў нядзелю, 12 лютага 2012 г., якая будзе служыцца а 18-ай гадзіне ў ніжнім храме (побач з бібліятэкай) Чырвонага касцёла ў Мінску.

Успамін св. Валянціна – малітва “аб памнажэнні любові”Пасля Літургіі, а 19:00, адбудзецца Духоўны канцэрт у выкананні Міжпарафіяльнага хору “ПРАСФАРА”.

***

Мошчы святога мучаніка Валянціна захоўваюцца ў Рыме, у грэка-каталіцкім (мелхіцкім) храме Santa Maria in Cosmedin (дзе знаходзіцца г. зв. Bocca della verita’ – “Вусны праўды”), гл. фотаздымак.

Вярнуцца назад