Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 5 — 22 студзеня 2012 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 5 — 22 студзеня 2012 г.22.01.2012. |
|
Езус стаў пасярэдзіне і сказаў ім: Спакой вам! (пар. Ян 20, 19) Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў (2,14-22) Браты: Хрыстус — мір наш, які ўчыніў адно і другое адзіным і мур варожасці, што падзяляў, зруйнаваў у Целе сваім. А закон запаведзяў знішчыў навучаннем, каб з двух стварыць у сабе аднаго новага чалавека, усталёўваючы мір, і ў адным целе зноў прымірыць адных і другіх з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасць. І, прыйшоўшы, Ён абвясціў мір вам, якія далёка, і мір тым, якія блізка. Бо праз Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Айца. Таму вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога, умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем, на якім кожны складзены разам будынак вырастае як святая ў Пану святыня. У ёй і вы разам будуецеся Духам, каб быць жыллём Бога. Малітва Любячы і ласкавы Божа, навучы нас радавацца ўдзелу ў Тваім супакоі. Напоўні нас Духам Святым, каб мы разбурылі падзяляючыя нас муры варожасці. Няхай уваскрослы Хрыстус, які з’яўляецца нашым супакоем, дапаможа нам перамагчы вялікія падзелы і з’яднае нас як членаў супольнасці Яго сям’і. Просім аб гэтым у імя Езуса Хрыста, якому разам з Табой і Духам Святым няхай будзе хвала і пашана навекі. Амэн. (Тэксты паводле Catholic.by ў рыма-каталіцкай моўнай рэдакцыі) Вярнуцца назад |