Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 4 — 21 студзеня 2012 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 4 — 21 студзеня 2012 г.21.01.2012. |
|
Перамагай зло дабром (Рым 12, 21) Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў (Рым 12,17-21) Браты: Нікому не адплачвайце злом за зло, але дбайце аб добрым перад ўсімі людзьмі. Са свайго боку, калі магчыма, жывіце ў спакоі з усімі людзьмі. Не помсціце за сябе, умілаваныя, але дайце месца Божаму гневу, бо напісана: Мне помста, Я аддам! — кажа Пан. Але, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі піць хоча, напаі яго: бо, робячы гэтае, збярэш яму на галаву гарачае вуголле. Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром. Малітва Пане Езу Хрыстэ, дзякуем за Тваю перамогу над злом і падзеламі. Праслаўляем Цябе за Тваю ахвяру і ўваскрасенне, дзякуючы якім была пераможана смерць. Падтрымлівай нас у нашай штодзённай барацьбе з усялякімі супярэчнасцямі. Няхай Дух Святы ўдзеліць нам моцы і мудрасці, каб, наследуючы Цябе, маглі зло перамагаць дабром, а падзелы — паяднаннем. Амэн. (Тэксты паводле Catholic.by ў рыма-каталіцкай моўнай рэдакцыі) Вярнуцца назад |