Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншуем Васіля Сёмуху з Днём народзінаў

Віншуем Васіля Сёмуху з Днём народзінаў


18.01.2012.
Віншуем Васіля Сёмуху з Днём народзінаўАрхімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ накіраваў да Васіля Сёмухі Віншавальны ліст.

Паважаны і Дарагі Васіль Сяргеевіч!

Віншуем Вас з Днём нараджэньня!

Дар моваў быў для апостальскай Царквы дадзены Богам,
каб адкрыць Хрысьціянства для народаў сьвету.
Для Вас дар моваў быў дадзены,
каб адкрыць культуру іншых народаў для Народу Беларускага.

Вы таксама выкарысталі гэты дар,
каб адкрыць Сьвятое Пісьмо для беларусаў па-беларуску.
У парафіях Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі мы часта чытаем
Ваш пераклад Бібліі і гэта ёсьць вялікай каштоўнасьцю для нас.

Жадаем Вам плённай працы для рэалізацыі Божага дару –
і хай Госпад блаславіць Вас “на многія леты”!

З глыбокай павагай да Вас

+Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі


Мінск, 18 студзеня 2012 г.

Вярнуцца назад