Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 1 — 18 студзеня 2012 г.

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 1 — 18 студзеня 2012 г.


18.01.2012.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - Дзень 1 — 18 студзеня 2012 г.Тэма дня: Перамененыя праз Хрыста — Слугу.
Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць (пар. Мк 10,45)


Чытанне святога Евангелля паводле Марка (Мк 10, 42-45)
У той час: Езус, паклікаўшы вучняў, сказаў ім: Вы ведаеце, што тыя, хто лічыцца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх.
Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Малітва
Усемагутны вечны Божа, ідучы каралеўскім шляхам служэння, Твой Сын вядзе нас ад пыхі нашай непаслухмянасці да пакоры сэрца. З’яднай нас праз Твайго Духа Святога, каб праз служэнне нашым братам і сёстрам магло аб’явіцца Тваё сапраўднае аблічча. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.

(Тэксты паводле Catholic.by ў рыма-каталіцкай моўнай рэдакцыі)

Вярнуцца назад