Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншуем Апостальскага Нунцыя з 10-годдзем біскупскай хіратоніі

Віншуем Апостальскага Нунцыя з 10-годдзем біскупскай хіратоніі


4.01.2012.
Віншуем Апостальскага Нунцыя з 10-годдзем біскупскай хіратоніі6 студзеня 2012 споўняецца 10 год ад біскупскай хіратоніі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, якую ён атрымаў у Рыме ў свята Богаз'яўлення 2002 г. з рук Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га.

Адмысловыя малітвы за Уладыку Архібіскупа Клаўдыё пройдуць у грэка-каталіцкаі парафіях Беларусі ў свята Богаз'яўлення - 6 студзеня 2012 г.

5 студзеня 2012 г. у 17:00 гадз. будзе адслужаная ў Чырвоным касцёле ў Мінску падзячная Імша.

Яе ўзначаліць Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдыё ў саслужэнні ўсіх каталіцкіх ерархаў Беларусі.

Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі 15 ліпеня 2011 г. а 10 кастрычніка 2011 г. Ерарх прыбыў у Мінск.

Вярнуцца назад