Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сіла дабра перамагае
Сіла дабра перамагае11.12.2011. |
|
Прынялі ў ёй удзел дзеці з мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў і іх бацькі. Святкаванне пачалося з Боскай Літургіі, падчас якой маленькія парафіяне маліліся за сваіх бацькоў, а таксама за ўсіх дзетак, у якіх гэтых бацькоў няма і за бедныя сем’і. Вось, як апісаў свята Летапісец: "Пасля Службы Божай да дзетак прыйшлі анёлкі і лясныя звярушкі і пачалі гуляць з дзеткамі і праводзіць конкурсы. Але раптам сталася непрадбачанае… На свята прабраўся чорт і хацеў перашкодзіць анёлам рабіць добрыя справы, а як зброю, ужыў цукеркі (што праўда, штучныя, як потым высветлелася). Але дзеці супрацьсталі чорту і на дапамогу заклікалі св. Мікалая, які і прагнаў яго. Сіла дабра перамагла, дзякуючы дзіцячым высілкам. За гэта дзеці ад св. Мікалая атрымалі падарункі. Пасля гэтага прыйшла чарга атрымліваць падарункі і дарослым. Але дзеля гэтага ім трэба было добра папрацаваць, паўдзельнічаць у конкурсах і забавах. Трэба ж дзяцей узрадаваць, гэта ж іх свята! На заканчэнне св. Мікалай папрасіў дзетак намаляваць сябе і Раство. Потым ён аднясе гэтыя малюнкі ў Хоспіс, каб і там нарадзіць маленькі праменьчык радасці". Вярнуцца назад |