Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ
ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ28.11.2011. |
|
беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839”. 2 снежня 2011 г. аб 19:00 гадз. у бібліятэцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) пройдзе Перадкалядная духоўная сустрэча Клуба інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага. На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новавыдадзенай кнігі кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава “Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839”. Праца з’яўляецца першым у беларускай гісторыяграфіі даследваннем напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Пад увагу аўтара трапляе не толькі жыццё святара, якое было звязанае са службай у Царкве, веданне царкоўна-славянскае мовы, але і ягонае грамадскае і прыватнае жыццё. Сацыяльны статус святара, яго адукацыя, звычаі – аўтар апісвае на аснове афіцыйнай царкоўнай і дзяржаўнай дакументацыі, успамінаў і прыватных лістоў карыстаючыся з архіўных крыніц змешчаных у Мінску, Гродне і Вільні. ЗАПРАШАЕМ. Вярнуцца назад |