Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сустрэча Ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у г. Орадэя ў Румыніі

Сустрэча Ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у г. Орадэя ў Румыніі


5.11.2011.
Сустрэча Ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у г. Орадэя ў РумынііЗ 4 па 7 лістапада ў горадзе Орадэя, што ў Трансільваніі ў Румыніі праходзіць штогадовая Сустрэча Ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. Гэтая сынакса (сход) усходніх каталіцкіх ярархаў носіць традыцыйнае імя CHOCE (Conventus Hierachorum Orientalium Catholicorum Europae). Цягам трох апошніх год яна праходзіць пад патранатам CCEE - Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.
У гэтым годзе гаспадыняй сустрэчы выступіла Румынская Грэка-Каталіцкая Царква (япархія Орадэя). У сустрэчы бярэ ўдзел большасць ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (не толькі грэка-каталіцкіх але і Мараніцкай Царквы Кіпра). Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляе Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Тэмай сустрэчы ёсць Новая Евангелізацыя ва Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах. Уводны рэферат прадставіў Старшыня Папскай Рады па справах Новай Евангелізацыі - Архібіскуп Рына Фізікела.

Вярнуцца назад