Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Даклад пра Экзарха Антона Неманцэвіча будзе зачытаны на канферэнцыі ў Маскве
Даклад пра Экзарха Антона Неманцэвіча будзе зачытаны на канферэнцыі ў Маскве14.10.2011. |
15-17 кастрычніка 2011 г. у Маскве пройдзе навукова-асветніцкая канферэнцыя на тэму: “Каталіцкая Царква ў СССР у 20-30-ыя гаду ХХ ст.”Канферэнцыю арганізуе каталіцкая Асацыяцыя “Una Voce Russia” пры падтрымцы Рыма-каталіцкай Архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Ад імя БГКЦ у канферэнцыі ўдзельнічае грэка-каталіцкі гісторык-даследчык протапрэзбітар Яўген Усошын, які зачытае даклад на тэму «Антон Неманцэвіч – экзарх грэка-католікаў Беларусі». Канферэнцыя па гісторыі Каталіцкай Царквы ў СССР мае сваёй мэтай захаванне гістарычнай памяці пра жыццё каталікоў у Савецкім Саюзе ў перадваенныя дзесяцігоддзі, гэта значыць у перыяд нарастання антырэлігійных пераследаў і «вялікага тэрору». Захаванне гістарычнай памяці, на думку арганізатараў, уключае ў сябе: абмен вынікамі навуковых пошукаў паміж спецыялістамі; папулярызацыю новых і ўжо вядомых навуковых дадзеных сярод каталікоў, хрысціян іншых канфесій і ўсіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй хрысціянства ў краінах СССР. Вярнуцца назад |