Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > V Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Мінску

V Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Мінску


12.10.2011.
V Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў МінскуЧарговая, ужо пятая, Нацыянальная пілігрымка сем’яў сёлета адбудзецца ў суботу 15 кастрычніка 2011 г. у мінскай рыма-каталіцкай архікатэдры.
На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» запрашаюцца сем’і ўсіх дыяцэзій краіны. Групу прадстаўнікоў сем’яў БГКЦ узначальваць будзе а. Алесь Шыбека.

Праграма пілігрымкі:
° 10.00 — распачацце і прывітанне пілігрымаў
° 10.45 — Ружанец у інтэнцыі сем'яў
° 12.00 — Эўхарыстыя (св. Імша) з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
° 13.30 — духоўная канферэнцыя «30-годдзе адгартацыі „Familiaris Consortio“» (кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч)
° 14.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці; сведчанні
° 15.00 — абед
° 15.45 — сведчанні сем'яў
° 16.30 — благаслаўленне на ад’езд.
Адказны за пілігрымку БГКЦ: а. Алесь Шыбека, 375 (29) 96 22 019

Вярнуцца назад