Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «Аnima» - новая кніга Рыгора Барадуліна

«Аnima» - новая кніга Рыгора Барадуліна


11.10.2011.
«Аnima»  - новая кніга Рыгора БарадулінаВыйшла ў свет новая кніга Рыгора Барадуліна: «Anima» — на латыні «душа». У новай кнізе Народнага паэта Рыгора Барадуліна, выдадзенай рыма-каталіцкай парафіяй Св. Сымона і св. Алены, пад аднайменнай назвай вялікі мастак слова прадстаўляе сутнасць жыцця, спробу сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.

Кніга «Аnima» — дзясятая кніга Рыгора Барадуліна, якую парафія Чырвонага касцёла ў Мінску выдала за апошнія пяць гадоў. Як адзначаюць яе ўкладальнікі кс. Уладзіслаў Завальнюк і Ала Сакалоўская, сімвалічна, што «Anima» не толькі юбілейнае выданне, але і выходзіць у стогадовы юбілей святыні.

«Усё прыходзіць і праходзіць, узнікае і знікае. Неўміручая толькі душа. Яна падуладна адно Усявышняму, — піша Народны паэт. — Незлічоныя бачныя і нябачныя, рознааблічныя чорныя сілы са дня Стварэння свету цікуюць за душой. Чалавек, каб заставацца сабой, мусіць берагчы сваю душу».

Набыць кнігу можна ў Чырвоным касцёле, аб часы і месцы прэзентацыі выдання будзе паведамлена пазней.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад