Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый11.10.2011. |
|
У аэрапорце «Мінск-2» Іерарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапату Біскуп Антоні Дзям’янка, Апостальскі візітатар БГКЦ Архімадрыт Сяргей Гаек, сакратар Нунцыятуры кс. Прэлат Крыспін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік Ватыкана перадаў біскупам найлепшыя пажаданні ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Кардынала Тарчызіо Бертонэ. Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 г. Да гэтага Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |