Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адкрыццё ІІ Сусветнага Кангрэсу Божай Міласэрнасці ў Кракаве
Адкрыццё ІІ Сусветнага Кангрэсу Божай Міласэрнасці ў Кракаве1.10.2011. |
|
Урачыстасць адкрыцця пачалася а 14:00. Калі над Кракавам загучалі званы, у Базіліку Божай Міласэрнасці ўвайшла моладзь са сцягамі амаль 70 краін свету, прадстаўнікі якіх прыбылі ў Кракаў, каб узяць удзел у ІІ Сусветным Кангрэсе Божай Міласэрнасці. Падчас урачыстасці былі названыя і атрымалі прывітанне ўсе краіны, у тым ліку і Беларусь. Удзельнікі Кангрэсу ўсклалі кветкі каля мошчаў св. Сястры Фаустыны ды Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ. У базіліку быў унесены Агонь Міласэрнасці, запалены Папам Янам Паўлам ІІ у Ватыкане ў 2003 годзе, і які ад таго часу нязгасна гарыць у Капліцы Пакланення Святым Дарам. Пасля ўнясення агня Кардынал Станіслаў Дзівіш запаліў ад яго Пасхальную свячу. А 15:00, у Базіліцы Божай Міласэрнасці адбылася малітва ў Гадзіну Міласэрнасці, якую правеў кусташ Санктуарыя ў Лагевніках Уладыка Ян Заяц. Вярнуцца назад |