Сьвятая мучаніца Маланьня Рымлянка

Сьвятая Маланьня, унучка консула Марцэліна і жонка Валерыя Максіма, прэфэкта Рыму ў часы цэзара Юльяна Адступніка, нарадзілася ў Гішпаніі. Аўдавела ў 22 гады і запалілася моцным жаданьнем пасьвяціць сваё жыцьцё служэньню Богу. Даверыла свайго сына выхаваўцы, прадала большую частку сваёй маёмасьці і адправілася ў Александрыю, дзе раздала грошы бедным і ахвяравала манастырам. Пасьля наведала ў Ніцы айцоў пустэлі, перабываючы і вучачыся ў іх паўгады. Каля 375 году заснавала ў Ерусаліме манастыр, у якім заставалася на працягу 27 гадоў у таварыстве пяцідзесяці пасьвячаных Богу дзяўчатаў.