Мучаніца Анісься

Мучаніца Анісься пацярпела за веру ў Тэсалоніку ў часы цэзара Максіміана (286-305) на пачатку IV стаг.

Вялебны Зотык, прасьвітар

Сьвяты Зотык, рымлянін, пачаткова служыў у сьв. Канстантына Вялікага (306-337). Калі цэзар перанёс сталіцу з Рыму ў Канстантынопаль, туды пераехаў і Зотык. У хуткім часе пакінуў дзяржаўную службу, атрымаў сьвятарскія сьвячаньні і ў сваім доме апекаваўся беднымі і бяздомнымі. Атрымаўшы ад Канстантына грошы, збудаваў шпіталь для пракажоных, якіх у тыя часы тапілі ў моры. Ён жа клапаціўся пра ежу пажыву для іх і вопратку.
Калі ж на трон узышоў сын Канстантына Канстанс (337-361), ён абвінаваціў сьвятога ў марнатраўстве і загадаў прывязаць Зотыка да дзікіх мулаў і цягнуць па каменьнях. Пасьля вялікіх пакутаў мучанік адышоў да Госпада.