Ірад, бачачы пагрозу для сябе ў маленькім Дзіцяці, народжаным у Бэтлееме, загадаў забіць усіх немаўлятаў у навакольлі, якія не маюць яшчэ двух гадоў. Сьвяты Язэп, папярэджаны пра гэта ў сьне, з Марыяй і Дзіцяткам Ісусам уцёк у Ягіпет. Так споўнілася прароцтва Ерэмы прарока: “Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца; бо іх няма” (Мц 2.18).
Сьвяты Маркел, народжаны ў Сірыі ў заможнай і паважанай сям’і, атрымаў добрае выхаваньне і адукацыю. Праз некаторы час пакінуў бацькоўскі дом і выправіўся ў Эфэс, дзе пасяліўся ў адным з манастыроў, аддаючыся вельмі сувораму жыцьцю. Пазьней ён паступіў у манастыр “Незасыпаючых”. Пасьля сьмерці ігумена Аляксандар і ягонага наступніка Яна каля 435 году, сам стаўся ігуменам гэтай абіцелі. Спачыў у Госпадзе ў сваёй кельлі каля 470 году.