10-ць мучанікаў Крыцкіх

Гэтыя сьвятыя мучанікі паходзілі з розных мястэчак вострава Крыт. Пацярпелі мучаніцтва ў часы цэзара Дэцыя ў 250 годзе. Іх імёны: Тэадул, Саторнін, Эўпор, Геласій, Эўнікіян, Зотык, Агатапод, Базылід, Эварэст. Правіцель Крыту моцна перасьледаваў Крыцкую царкву. Аднойчы перад ім сталі 10 хрысьціянаў з розных гарадоў Крыту, якія цьвёрда вызналі сваю веру ў Хрыста і выкрылі пакланеньне ідалам. На працягу 10 дзён іх мучылі, але з Божаю дапамогай яны ўсё перацярпелі, славячы Госпада. Перад сьмерцю яны маліліся, каб Госпад прасьвятліў іхніх мучыцеляў сьвятлом праўдзівай веры.