Мучаніца Юльяна

Сьвятая Юльяна, дачка заможных бацькоў у Нікамедыі, жыла ў часы цэзара Максіміяна (286-305). Яна была заручаная з сенатарам Элеўсіем, але навярнуўшыся да Хрыста, не хацела браць з ім шлюб. Элеўсій горача прасіў Юльянію пабрацца з ім, абяцаючы не прымушаць яе здраджваць сваёй веры. Але Юльянія мужна адмовілася, жадаючы лепш прыняць мучэньні. Тады Элеўсій аддаў яе пад суд. Пасьля вялікіх пакутаў яна загінула ў 299 годзе.