Сьвятамучанік Ігнат Баганосец, біскуп Антыяхійскі

Сьвяты Ігнат быў вучнем сьвятога апостала і евангеліста Яна Багаслова, другім біскупам Антыяхійскім, пераемнікам біскупа Евода, сьвятога апостала з 70-ці. У часы імператара Траяна быў аддадзены на зьядзеньне дзікім зьвяром, для чаго адпраўлены ў Рым. У дарозе пісаў прыгожыя лісты да хрысьціянскіх грамадаў тых мясцовасьцяў, праз якія праходзіў шлях, умацоўваючы іх у веры. Выказваў у іх гарачае жаданьне пацярпець за Хрыста. У лісьце да Рымлянаў дадаў сабе імя “Баганосец”, Той, хто носіць у сабе Бога. Гэтыя лісты, захаваныя да сёньняшніх дзён, зьяўляюцца важным сьведчаньнем веры першай Царквы.