Сьвяты Баніфацый быў нявольнікам заможнай маладой рымлянкі Аглаіды, жыў у часы цэзара Дыяклетыяна каля 290 г. Ён злоўжываў віном і жыў з ёй у беззаконнай сувязі. Аднаго разу яна адправіла яго на Ўсход, каб прынёс ёй рэліквіі сьвятых мучанікаў. Ад’язджаючы, жартам абяцаў, што прывязе ёй хутчэй сваё цела. Прыехаўшы разам з прыяцелямі ў Кікілію, стаў сьведкам мучаніцтва шматлікіх хрысьціянаў. Бачачы гэта, прыняў веру ў Хрыста і ў Тарсе быў забіты мячом. Прыяцелі прывезьлі ягоныя сьвятыя мошчы ў Рым. Такім чынам ён выканаў абяцаньне, дадзенае сваёй гаспадыні.