Мучанік Себасьцян і інш.

Сьвяты Себасьцян паходзіў з Медыялану, з сенатарскай сям’і, вельмі добра знаёмай з вучэньнем Хрыста. Быў начальнікам варты самога Дыяклетыяна. За тое, што зьвінвачваў яго ў несправядлівым перасьледаваньні хрысьціянаў, быў працяты стрэламі. Але не загінуў і, дзякуючы апецы пабожнай жанчыны Ірыны, адужаў і зноў пачаў абараняць хрысьціянаў. Дыяклетыян загадаў забіць яго палкамі, а цела кінуць у яму са сьмецьцем. Сьвяты мучанік зьявіўся ў сьне хрысьціянцы Лукініі і загадаў узяць ягонае цела і пахаваць у катакомбах. Разам з ім і іншыя мучанікі: Марцэлін, Марк, Транквілін і інш.