Сьвяты прарок Агей

Прарок Агей, дзесяты з 12 малых прарокаў, паходзіў з пакаленьня Левія, жыў на зломе VI і V стаг. да Раства Хрыстовага. Пасьля вяртаньня габрэяў з бабілёнскае няволі адыграў вялікую ролю ў адбудове сьвятыні, якую разбурыў у 586 годзе Навухаданасор. У часы панаваньня Дарыя (521-485) разам з прарокам Захарыяй заахвочваў габрэяў працягваць перарваныя працы пад кіраўніцтвам намесьніка Юды Зарававеля і першасьвятара Ёсіі (Эздр 5.1-2).