Вялебны Даніла Стоўпнік

Сьвяты Даніла нарадзіўся ў 409 годзе ў Месапатаміі недалёка ад гораду Самасаты. Ва ўзросьце 12 гадоў пачаў жыць манаскім жыцьцём. Пазьней наведаў сьв. Сымона Стоўпніка (дзень памяці 1 верасьня) і атрымаў ад яго блаславеньне на пакутнае жыцьцё на слупе. У 460 годзе ўзышоў на слуп, дзе ні холад, ні сьпёка, ні раптоўны вецер, зусім нічога не магло пахіснуць ягонай адвагі. Высьвячаны на сьвятара патрыярхам Генадзіем (458-471), здабыў сабе ўсеагульную пашану і такое зьдзіўленьне ва ўсіх, што сам цэзар Леў І (457-474) асабіста наведаў яго і папрасіў пра малітву. Бачым, што наогул такую праяву духовай моцы хрысьціянскі сьвет з прыхільнасьцю прыймае. Шчасьлівыя тыя шматлікія хрысьціяне, якія на працягу стагоддзяў умацоваюць сваю веру сьведчаньнем гэтых новых “вояў” Хрыстовых.