+Вялебны Сава Асьвячоны

Сьвяты Сава нарадзіўся ў 439 годзе ў Кападокіі і ва ўзросьце 8 гадоў пайшоў у манастыр, дзе неўзабаве склаў манаскія шлюбы. Недалёка ад Ерусаліму заснаваў манастыр, названы пазьней ягоным імем. Напісаў богаслужбовы Устаў, названы Ерусалімскі, які быў прыняты ўсімі Палестынскімі манастырамі. Дажыў да сталага веку і памёр у 532 годзе.